«Кіберпартызаны» заявілі аб новым узломе: цяпер базы звестак Упраўлення ўласнай бяспекі МУС


Раней беларускія «кіберпартызаны» атрымалі доступ да сістэмы «Пашпарт» і базы ДАІ (і далі журналістам доказы ўзлому), затым – базу тэлефанаванняў у службу «102». Цяпер яны заяўляюць аб узломе базы звестак Упраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных справаў.

Ілюстрацыйная выява.
Фота: pixabay.com

«Кіберпартызаны» называюць цяперашнюю серыю ўзломаў аперацыяй «Спёка» і заяўляюць аб «найбуйнейшых кібератаках у гісторыі Беларусі».

У сваім Telegram-канале хакеры выклалі скрыншоты базы парушэнняў супрацоўнікамі сілавых структураў. У ліку гэтых парушэнняў і ўцечкі службовай інфармацыі, і разгалошванне службовай інфармацыі, і парушэнне дысцыпліны на стрэльбах, і выкарыстанне базаў звестак у асабістых мэтах, і выдаванне інфармацыі аб памерлых рытуальным агенцтвам, і падбухторванне да набыцця наркотыкаў, і фальсіфікацыя пратаколаў затрымання.

Гэтыя звесткі хакеры абяцаюць перадаць іншым суполкам, якія займаюцца аналізам інфармацыі пра сілавікоў. Таксама яны абяцаюць працягваць сваю аперацыю.

Спраўдзіць, ці «кіберпартызаны» паказваюць сапраўдныя звесткі з базы МУС, немагчыма. Прадстаўнікі міністэрства пакуль не каментавалі ўзломы. Аднак праўдзівасць узлому першых дзвюх базаў – пашпартоў і ДАІ – хакеры даказалі журналістам.

«Кіберпартызаны» таксама заяўляюць, што пра ўзлом базаў ужо даклалі Аляксандру Лукашэнку.

Артыкулы
«Кіберпартызаны» ўзламалі базы ДАІ і сістэмы «Пашпарт». Што яны даведаліся?
2021.07.29 17:25

АА belsat.eu

Стужка навінаў