Хакеры, ператрусы, палітвязні і Вольны хор. Галоўнае за 29 ліпеня


Беларускі паслявыбарчы пратэст трывае ўжо 355 дзён, як трываюць і палітычныя рэпрэсіі. «Белсат» падводзіць вынікі 29 ліпеня.

Раніцай 29 ліпеня ў Менску затрымалі блогерку і маркетолага кампаніі «Eleven» Насту Пілюгіну. Яе хлопец пабачыў праз адмысловую праграму, што ейны планшэт быў ва ўпраўленні КДБ па Менску і Менскай вобласці. Вечарам хлопец паведаміў журналістам, што ў іх дома ладзяць ператрус – і больш не выходзіў на сувязь.

Таксама днём 29 ліпеня стала вядома аб затрыманні ў Менску актывістаў анархісцкага руху Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашкі. Іх дапытвалі ў Следчым камітэце, але ў якім яны цяпер статусе, невядома.

Артыкулы
«Ніколі б не падумала, што ў 33 гады, як партызан, буду бегаць па лясах». Вольга Паўлава – пра тое, як уцякла з-пад «хатняй хіміі»
2021.07.29 13:02

За кратамі ў многіх пагаршаецца здароўе. У зняволенага нашаніўца Андрэя Скуркапнеўманія, магчыма, ковідная. Палітвязню Сцяпану Латыпаву стала блага ў судзе, але ў лякарню яго не адпусцілі. Чарговы чалавек расказаў пра пабоі ў ізалятары на Акрэсціна – на волю пасля 20 дзён арышту выйшаў «ветэран» пратэставага руху Сяржук Мацкойць.

Расея экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго актывіста насуперак рашэнню Еўрапейскага суду правоў чалавека – фігуранта справы аб «масавых беспарадках» жніўня 2020 года Андрэя Казімірава. На адным з мітынгаў яго паранілі ў нагу гумовай куляй.

Інтэрв’ю
«На кадрах ОНТ бачна, што Артура білі»: маці адміністратара каналу «Островец для жизни» – пра сюжэт з удзелам сына
2021.07.29 09:19

Трывае і «зачыстка» няўрадавых арганізацыяў і СМІ. Пінская тыпаграфія адмовілася друкаваць незалежную газету «Информ-прогулка». Пачалі ліквідацыю Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У Горадні звольнілі з працы праваслаўную актывістку Альжбету Даўгаполік.

Праваабаронцы прызналі яшчэ 8 чалавек палітычнымі зняволенымі. Цяпер прызнаных палітвязнямі агулам 597. А палітычных зняволеных журналістак «Белсата» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову ўзнагародзілі ляйпцыгскай Прэміяй за свабоду і будучыню СМІ.

Артыкулы
Як мінімум мільён долараў – на такую суму беларусы сплацілі штрафы за пратэсты
2021.07.29 15:47

Тым часам «кібер-партызаны» заявілі аб новым узломе: цяпер базы звестак Упраўлення ўласнай бяспекі МУС, выклалі скрыншоты базы парушэнняў супрацоўнікамі сілавых структураў. Ці сапраўдны гэты ўзлом, праверыць немагчыма, аднак праўдзівасць узлому першых дзвюх базаў – пашпартоў і ДАІ – хакеры даказалі журналістам.

Артыкулы
«Кіберпартызаны» ўзламалі базы ДАІ і сістэмы «Пашпарт». Што яны даведаліся?
2021.07.29 17:25

Святлана Ціханоўская працягвае візіт у ЗША. Сёння стала вядома, што яна амаль паўтарыла інтэрнэт-мем пра «пячэнькі ад Дзярждэпу» – толькі печыва ёй даў не Дзяржаўны дэпартамент, які яе запрасіў у Штаты і з кіраўніком якога яна сустракалася 19 ліпеня, а прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, з якім яна сустракалася 28-га.

Сёння ж Ціханоўская сустрэлася з праграмістамі ў Крамянёвай даліне і наведала самы вядомы даследчы ўніверсітэт ЗША і свету – Стэнфард.

Hавiны
Ціханоўская: Санкцыі прымусяць сяброў Лукашэнкі зразумець, што ягоны час мінуў
2021.07.29 14:00

Тым часам у Літве працягваюць лавіць мігрантаў, якія незаконна пераходзяць мяжу з беларускага боку. За содні 28–29 ліпеня затрымалі 118 чалавек, але непакояцца: у хуткім часе мяжу могуць перайсці яшчэ дзве тысячы чалавек.

У Польшчы, як стала вядома сёння, перахапілі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў на $ 2,3 млн. Пры чым іх перавозілі пад выглядам драўніны ў скрынях, вельмі падобных да тых, у якіх два тыдні таму літоўцы выявілі кантрабандныя беларускія цыгарэты на € 1,94 млн.

Аднак з Беларусі ў Польшчу трапляюць не толькі кантрабанда і мігранты з поўдня, а і культурныя дзеячы: сёння Вольны хор спяваў у Каралеўскім замку Варшавы.

АА belsat.eu

Стужка навінаў