«Гродна-Азот», які мае тры сотні вакансіяў, накіраваў рабочых на ўборачную


На прадпрыемства «Гродна Азот» патрабуецца амаль 350 спецыялістаў, сярод якіх тыя, якіх можна навучыць толькі на вытворчасці. Таксама 111 вакансіяў ёсць у філіяле «Завод Хімвалакно».

Ілюстрацыйнае фота. Рабочыя ААТ «Гродна Азот» страйкуюць на прадпрыемстве. Горадня, Беларусь. 19 жніўня 2020 года.
Фота: ІА / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Найбольш запатрабаваныя прафесіі на «Азоце» – апаратчыкі, слесары КВПіА (кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыцы), электраманцёры. Частка вакансіяў – гэта «супер-апаратчыкі», або «ўніверсалы» з 7−8 разрадам, якіх навучаюць непасрэдна на вытворчасці з наяўных супрацоўнікаў.

З пачатку года на «Азот» прынялі 227 новых работнікаў, на «Хімвалакно» – 132 работніка, а працаўнікоў усё роўна не хапае.

Але пры тым завадчанаў вырашылі накіраваць у падшэфныя калгасы для дапамогі ва ўборачнай кампаніі.

Гісторыі
«Праз пасіўнасць будзе яшчэ больш ахвяраў, і ахвярамі будуць найлепшыя». Чаму ж «Азот» не сышоў у страйк?
2020.12.14 07:32

У чэрвені кіраўніцтва гарадзенскага «Азоту» праводзіла «кадравую чыстку». Звальнялі або не працягвалі кантракты чальцам Беларускага незалежнага прафзвязу або проста нязгодным. Без працы засталіся і інжынеры, і кіраўнікі цэхаў.

Паводле працаўнікоў «Азоту», цяпер на заводзе можна зарабіць за месяц каля тысячы рублёў, але памер таксама залежыць ад стажу, разраду і іншага. Але калі ўладкоўваешся на прадпрыемства, то заробак будзе складаць усяго 300–400 рублёў, таму ўладкоўвацца на завод хоча няшмат людзей.

СП belsat.eu

Стужка навінаў