Судовы працэс у «справе БелаПАН» прыпынілі на 2 месяцы


Прычынай перапынку стала аднаўленне «працэсуальных дзеянняў», паведамляе BPN.

Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, Ірына Злобіна, Андрэй Аляксандраў падчас паседжання па «Справе БелаПАН».
Фота: БелТА

У адносінах да каго праводзяцца альбо будуць праводзіцца працэсуальныя дзеянні, і што канкрэтна сілавікі хочуць яшчэ правесці – невядома.

«Справу БелаПАН» пачаў разглядаць 6 чэрвеня ў закрытым рэжыме Менскі абласны суд. На лаве абвінавачаных намеснік дырэктара ў 2014–2018 гадах Андрэй Аляксандраў, дзяўчына Андрэя Аляксандрава Ірына Злобіна, дырэктар БелаПАН у 2018–2021 гадах Дзмітрый Наважылаў, галоўная рэдактарка – дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына.

Усіх чацвярых беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

«Справу БелаПАНу» пачалі разглядаць у закрытым рэжыме Менскім абласным судом. Першае паседжанне адбылося 6 чэрвеня, а 10:30, у будынку суда Менскага раёну. Сярод абвінавачванняў арт. 342 – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»; арт. 243 – «Ухіленне ад выплаты падаткаў»; арт. 361.1 – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»; арт. 356 – «Здрада дзяржаве».

Артыкулы
Пачынаецца суд над белапанаўцамі. Што вядома пра справу і абвінавачваных?
2022.06.06 08:30

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў