Палітвязень Уладзімір Гундар абвесціў галадоўку і пагражаў самагубствам


Падчас суду яго змясцілі ў клетку ў адных майтках, рукі прыкавалі кайданкамі да кратаў.

Палітвязень Уладзімір Гундар.
Фота: uladzimir.hundar / Facebook

Паводле словаў блізкіх Уладзіміра Гундара, адзенне падсудных правяралі рэнтгенам, пасля чаго падсудныя мелі яе адразу апранаць, што можа кепска паўплываць на здароўе.

«Учора тата адмовіўся даваць на прасвечванне адзенне і сказаў, што, калі без гэтага нельга, то ён гатовы не ісці на паседжанне, а заставацца ў камеры. Тады яго на руках зацягнулі ў залу паседжання ў тым, чым быў апрануты і без абутку. Адвакат Уладзіміра ўчора хадзіла на сустрэчу з намеснікам начальніка турмы з гэтым пытаннем (каб адмянілі прасвечванне). Безвынікова. Сёння, некалькі я разумею, тата таксама адмовіўся даваць адзенне. Тата стаяў у клетцы ў адных трусах, рукі былі прышпіленыя кайданкамі да кратаў у расцяжцы», – напісала ў сваім пабліку Інга Стромская.

Яна паведамляе, што суддзя ігнараваў звароты падсуднага і адваката, а потым увогуле загадаў выдаліць Уладзіміра з залі паседжанняў.

«Тата заспяваў песню. Суддзя выслухаў і сказаў выдаліць з залі паседжанне. Тады тата сказаў, што аб’яўляе сухую галадоўку і калі да яго будуць зроблены нейкія гвалтоўныя меры, сказаў, што ён «ускрыецца», – напісала Інга.

Праваабаронцы паведамляюць, што Мікалай Аўтуховіч, а таксама Уладзімір Гундар, Вольга Маёрава і Галіна Дзербыш не прызналі віну ні па адным артыкуле.

Сяргей і Павел Рэзановічы, а таксама Віктар Снегур прызналі сябе вінаватымі часткова, а Ірына Гарачкіна і Антон Мельхер − вінаватымі цалкам.

Мікалай Аўтуховіч будзе даваць свае паказанні па справе апошнім.

Hавiны
Пацярпелы міліцыянт у «справе Аўтуховіча» ацаніў свае маральныя пакуты на 15 тысяч рублёў
2022.06.22 15:00

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў