Назвалі дату «рэферэндуму» аб расейскай анексіі Данецкай вобласці


Расейскі бок плануе правесці «рэферэндум» аб анексіі Данецкай вобласці. Яго прызначылі на 11 верасня 2022 года, паведамляе дарадца мэра Марыупалю Пятро Андрушчанка.

Данецкая вобласць.
Фота: dic.academic.ru

«Акупацыйныя адміністрацыі атрымалі ўказанні падрыхтаваць месцы правядзення і камісіі ды перадалі іх у прыватнасці камітэтам самаарганізацыі насельніцтва. Рыхтуюць правядзенне пад святкаванне вызвалення Данбасу ад нацысцкіх захопнікаў. Адначасова з савецкім Днём Марыупалю», – напісаў Андрушчанка ў сваім тэлеграм-канале.

У пачатку чэрвеня прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што правядзенне рэферэндуму аб уваходжанні Данбасу ў РФ у цяперашніх умовах наўрад ці магчымае, спачатку трэба запэўніць бяспеку рэспублік.

Паводле звестак украінскай выведкі, расейцы таксама плануюць «рэферэндумы» ў Херсонскай і Запарожскай вобласцях 11 верасня. У гэты дзень праходзяць выбары ў Расеі.

Раней у МЗС Украіны заявілі, што ні адна краіна свету не прызнае вынікаў фальшывых «рэферэндумаў» на акупаваных Расеяй тэрыторыях.

Аналітыка
«Бітва пад Вэрдэнам» у стэпах Украіны – новы стары этап ваеннага прагрэсу?
2022.06.29 08:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў