95 абаронцаў «Азоўсталі» вызвалілі з Расеі ў выніку абмену


Агулам атрымалася вярнуць на радзіму 144 украінца, абмяняўшы іх на 144 палонных расейца. Такія лічбы дае ГУР МО Украіны.

Украінскі жаўнер стаіць пад сонечным святлом падчас блакады заводу «Азоўсталь». Марыупаль, Украіна. 16 траўня 2022 года.
Фота: kztsky / Instagram

Гэта самы вялікі абмен з самага пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання. З 144 вызваленых – 95 абаронцаў «Азоўсталі». Сярод іх – 43 вайскоўца палка «Азоў».

Паводле Каардынацыйнага штабу па пытаннях ваеннапалонных, большасць вызваленых украінцаў маюць цяжкія пашкоджанні: агнястрэльныя і аскепкавыя раненні, выбуховыя траўмы, апёкі, пераломы, ампутацыі канечнасцяў. Усе яны атрымліваюць належную неадкладную медычную і псіхалагічную дапамогу.

Тым часам у Расеі, як паведамляе «РИА Новости», перанеслі на жнівень суд аб прызнанні батальёна «Азоў» тэрарыстычнай арганізацыяй.

Hавiны
Украіна вярнула целы 220 загінулых абаронцаў Марыупалю
2022.06.13 08:52

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў