Жыхара Баранавічаў пакаралі годам «хіміі» за сарваны з будынку чырвона-зялёны сцяг


32-гадовы Сяргей Муравейка быў прызнаны вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу («Здзек над дзяржаўным сцягам»). Пра гэта паведамляе spring96.org.

Паводле інфармацыі Вярхоўнага суда, абвінавачаны Муравейка, будучы ў стане алкагольнага апʼянення, 24 траўня 2021 года сарваў чырвона-зялёны сцяг, замацаваны ля ўваходу ў будынак Баранавіцкага гарадскога ЖКГ, зламаўшы пры гэтым дрэўка сцяга.

Падчас паседжання ў судзе Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы Муравейка сваю віну прызнаў цалкам.

Суддзя Юльяна Шчэрба прызнала Муравейку вінаватым паводле арт. 370 КК і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год.

Артыкулы
«Фактычна гэта рабства». Палітвязень распавёў пра ўмовы адбыцця пакарання на «хіміі»
2021.06.14 07:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў