За фота прапагандыста – адміністратыўны арышт


Жыхара Менску арыштавалі на 15 содняў за тое, што ён даслаў фота прапагандыста блогеру Антону Матольку, паведамляе Telegram-канал «Вясна» назірае».

Чытач зрабіў фотаздымак датычнага да каналу «Жёлтые сливы» Аляксандра Бянько, які быў на касе ў краме і на зварот блогера Антона Матолькі даслаў яму гэты здымак. Матолька апублікаваў гэтае фота ў сваім тэлеграм-канале. У выніку сілавікі выявілі аўтара фота і паведамілі, што «злачынцам» з’яўляецца жыхар Менску Андрэй Антонаў.

28 чэрвеня Антонава ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы судзілі паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). Суддзя прысудзіў 34-гадоваму Андрэю Антонаву 15 содняў арышту.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 асобаў
2021.06.29 20:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў