Сёння пачынаецца суд над Міколам Дзядком


У Менгарсудзе 29 чэрвеня распачнецца судовы працэс над палітвязнем Міколам Дзядком.

Яму выстаўленае абвінавачанне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»)
  • ч. 2 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»)
  • ч. 1 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, заснаваныя на выкарыстанні гаручых рэчываў»).
Артыкулы
«У калоніі да Мікалая падышоў чалавек і спытаў: «Твой бацька, часам, не суддзя?» Аляксандр Дзядок пра палітычныя зняволенні свайго сына
2021.04.14 08:00

Мікола Дзядок – блогер, публіцыст, актывіст анархісцкага руху.

У траўні 2011 года быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі паводле абвінавачання ва ўдзеле ў акцыях анархістаў. На судзе сваёй віны не прызнаў. Пазней у калоніі быў дадаткова пакараны 1 годам зняволення, нібыта за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». У 2015 годзе быў памілаваны разам з іншымі палітвязнямі, хоць прашэнне на імя Лукашэнкі пісаць адмовіўся.

Пасля выхаду на свабоду працягваў грамадска-палітычную дзейнасць, а таксама заняўся журналістыкай, пісаў для газеты «Новы час». Актыўна падтрымаў пратэсты 2020 года, пісаў і здымаў відэа наконт рэвалюцыйных падзеяў у Беларусі.

Размова
Мікола Дзядок: Беларуская рэвалюцыя – феномен у сусветнай гісторыі
2020.10.15 22:20

12 лістапада 2020 года Мікола Дзядок быў затрыманы байцамі ГУБАЗіКу. Падчас затрымання яго моцна збілі, труцілі газам. У будынку ГУБАЗіКу Дзядка працяглы час катавалі: збівалі дубінкай, білі электрашокерам па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў. У выніку тэлеграм-канал блогера (каля 15 тысяч падпісантаў) быў захоплены спецслужбамі. Таксама Дзядка прымусілі зняцца ў відэа МУС, дзе ён на фоне чырвона-зялёнага сцяга кажа, што «раскайваецца ва ўчыненым».

Праваабаронцы прызналі Дзядка палітвязнем.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў