Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 асобаў


6 асобаў, якія цяпер за кратамі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (працаўнікоў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў праваабаронцы прызналі палітвязнямі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Максіма Шыманскага, Вячаслава Уласевіча, Аляксея Капітонава, Ягора Карапузава, Канстанціна Сінкевіча, Аляксандра Бабкіна.

Гэтых людзей асудзілі за абразу Лукашэнкі, службовай асобы і знявагу дзяржаўных сімвалаў. Праваабаронцы лічаць, што пераслед і пазбаўленне волі названых асобаў з’яўляецца палітычна матываваным. Таму патрабуюць ад уладаў Беларусі вызвалення ўсіх палітычных вязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

На 29 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 526 асобаў.

Аб’ектыў
Санкцыі супраць рэжыму: які маюць эфект і ці можа Лукашэнка іх спыніць?
2021.06.24 22:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў