Мікалай Патрушаў пра сітуацыю ў Беларусі: «Вока цешыць тое, што адбываецца тут»


Сакратар Савету бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе БелТА.

Лукашэнка заявіў, што ім заўсёды ёсць пра што пагаварыць, «асабліва ў гэты няпросты час». Ён прызнаўся, што хацеў бы абмеркаваць сам-насам з Мікалаем Патрушавым некаторыя пытанні, «якія не падлягаюць публічнаму агалошванню». «Але я хацеў бы, каб вы пра іх ведалі, бо, напэўна, прыйдзецца працаваць разам, процідзейнічаць некаторым кірункам», – дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што Масква і Менск мусяць ведаць больш выразна, як яны будуць супрацоўнічаць у некаторых канкрэтных кірунках.

Мікалай Патрушаў у сваю чаргу адзначыў, што рады быць у Менску і бачыць пазітыўныя змены.

«Кожны раз, калі прыязджаю, вока цешыць тое, што адбываецца тут», – сказаў ён.

Паведамляецца, што сёння саветы бяспекі Беларусі і Расеі правядуць супольныя кансультацыі. На іх будуць абмяркоўвацца рэгіянальная і міжнародная бяспека, абстаноўка вакол Беларусі і Расеі. «На жаль, шмат хто не разумен, што ніводная краіна не можа справіцца з гэтай пагрозаю самастойна. Трэба абʼядноўваць намаганні», – падкрэсліў сакратар Савету бяспекі Расеі.

Hавiны
Да нас едзе рэвізор Патрушаў
2021.06.28 22:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў