Маці палітвязня, грамадзяніна Расеі, просіць перавесці сына пад хатні арышт


Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Маці Ягора Дуднікава, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя масавых закалотаў») звярнулася ў Следчы камітэт, каб яе сыну змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на хатні арышт. Жанчына таксама звярнулася і да Пуціна, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

20-гадовага грамадзяніна Расеі Ягора Дуднікава, які паходзіць з Самары, затрымалі 5 траўня ў Менску. Юнак агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ». Але сілавікі завялі супраць яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя масавых закалотаў»). З СІЗА Ягор напісаў, што яго пасля затрымання збівалі і катавалі.

Мама Ягора Юлія звярнулася ў Следчы камітэт з просьбай, каб яе сына перавялі пад хатні арышт.Таксама жанчына накіравала звароты да старшыні Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслава Валодзіна, упаўнаважанага па правах чалавека РФ, а таксама напісала зварот на наўпроставую лінію Уладзіміру Пуціну. У выніку ёй прыйшоў адказ, што гэтае пытанне «па-за кампетэнцыі расейскіх дзяржорганаў і службовых асобаў».

Адказ чыноўнікаў на зварот мамы Дуднікава.
Фота: spring96

Падтрымаць палітвязня можна дасылаючы яму лісты:

СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2

Ягору Аляксандравічу Дуднікаву

Hавiны
Пяць грамадзянаў Расеі, якіх трымаюць у няволі ў Беларусі праз палітычныя справы
2021.06.01 14:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў