Халезін: ЕЗ падрыхтаваў пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі


Еўразвяз увядзе пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі на пачатку ліпеня. Пра гэта ў сваім Telegram-канале напісаў кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру і грамадскі дзеяч Мікалай Халезін.

У ЕЗ падрыхтавалі пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму А. Лукашэнкі. Абмежаванні ЕЗ увядзе ўжо на пачатку ліпеня, напісаў у сваім Telegram-канале Мікалай Халезін.

24 чэрвеня Еўразвяз упершыню ў гісторыі ўвёў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сектаральныя санкцыі. Пад удар трапіў экспарт і транзіт нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, а таксама вытворчасць тытунёвых вырабаў. Беларусі абмежавалі доступ да фінансавага і банкаўскага рынку Еўразвязу. Акрамя таго, еўрапейскаму бізнесу і дзяржаўным структурам забаронена наўпрост ці праз пасярэднікаў гандляваць з Беларуссю тэхналогіямі кантролю інтэрнэту, таварамі падвойнага прызначэння, вайсковымі і паліцэйскімі таварамі.

Санкцыі закранулі ключавыя сектары беларускай эканомікі, якія забяспечваюць значную частку экспарту краіны.

Абноўлена
Еўразвяз прыняў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны ўступяць у сілу 25 чэрвеня
2021.06.24 16:37

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў