Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пагоршыў прагноз развіцця эканомікі Беларусі


Паводле экспертаў Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), ВУП Беларусі сёлета і ў наступным годзе вырасце ўсяго на 0,5 %. Гэта найменшы паказнік у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Летась ЕБРР, даючы ацэнку развіцця беларускай эканомікі, лічыў, што ВУП нашай краіны ў 2021 годзе вырасце на 1 %. Але ў новым эканамічным аглядзе эксперты пагоршылі ацэнку, якая цяпер вагаецца ў межах 0,5 %. Такое ўдакладненне звязанае з санкцыямі збоку ЕЗ і ростам інфляцыі, якая ў траўні ў гадавым вымярэнні склала 9,4 %.

«У эканоміцы Беларусі чакаецца стагнацыя пры росце на 0,5 % як у 2021, так і ў 2022 годзе. Эканамічныя санкцыі, якія закрануць экспартна арыентаваныя калійную і нафтавую галіны, ствараюць сурʼёзную рызыку для перспектываў росту», – гаворыцца ў справаздачы.

У сувязі з крызісам, які выклікаў каронавірус, беларуская эканоміка трымаецца дзякуючы дзяржаўнаму крэдытаванню. Але такая захада разам з станоўчымі момантамі павялічвае рызыкі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Эканоміка суседніх з Беларуссю краінаў, паводле прагнозу ЕБРР, умацуецца. У Польшчы рост ВУП у 2021 годзе складзе каля 5 % за год, ва Украіне і Латвіі па 3,5 % росту, у Расеі – 3,3 %, у Літве – 3 %.

Hавiны
Не спадабаецца нават прыхільнікам Лукашэнкі. Эксперты распавялі пра наступствы вайсковага становішча для эканомікі
2021.06.26 07:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў