Двое беларусаў перайшлі мяжу з Літвою і папрасілі прытулку


Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 13 нелегальных мігрантаў. Двое з іх – грамадзяне Беларусі.

Як паведамляе памежная служба Літвы, 28 чэрвеня літоўскія памежнікі затрымалі 13 нелегальных мігрантаў. Адзінаццаць з іх заявілі, што яны грамадзяне Іраку, хоць дакументаў у іх з сабой не было.

Два грамадзяніны Беларусі былі затрыманыя ў Варэнскім раёне. Яны нелегальна перайшлі мяжу і папрасілі прытулку ў Літве.

Агулам у Літву праз беларускую мяжу сёлета спрабавалі ўехаць 600 нелегальных мігрантаў – гэта амаль у восем разоў больш, чым у 2020 годзе. Амаль што ўсе асобы, якія парушаюць міграцыйнае заканадаўства, – грамадзяне трэціх краінаў.

Аб’ектыў
Літва ўзмацняе абарону мяжы з Беларуссю
2021.06.28 22:35
  • Літва абвінавачвае афіцыйны Менск у тым, што беларускія памежнікі спрыяюць нелегальнай міграцыі ў Еўропу. Дарадца прэзідэнта Аста Скайсгірытэ і кіраўніца МУС Агне Білатайце раней заяўлялі, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі такім чынам вядзе гібрыдную вайну з Літвою і аказвае на краіну ціск.
  • Падчас выступу 22 чэрвеня ў Берасці Лукашэнка прыгразіў, што не будзе спыняць не толькі нелегальную міграцыю на Захад, але і кантрабанду наркотыкаў і ядравых матэрыялаў.
Аб’ектыў
Паміж Беларуссю і Літвой можа паўстаць сцяна
2021.06.17 22:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў