Спіс беларускіх палітвязняў павялічыўся на 15 чалавек. Цяпер іх 1217


Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 15 асобаў, якіх абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), паведамляе «Вясна».

У спісе палітвязняў цяпер Максім Лебедзеў, Алег Аўдзеенка, Аляксандр Касценка, Дзяніс Коршун, Алена Жарына, Руслан Міхайлаў, Дзмітрый Шкалёнак, Сяргей Клютчэня, Андрэй Клютчэня, Іван Ібрагімаў, Уладзімір Дзёмчанка, Мікіта Скотнікаў, Вячаслаў Арэстаў, Алеся Курэйчык і Аляксандр Плюцінскі.

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асобаў, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – гаворыцца ў заяве праваабарончай супольнасці.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць і спыніць крымінальны пераслед палітвязняў.

Станам на 29 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1217 чалавек. Паводле Dissidentby, у краіне 1475 палітвязняў.

Артыкулы
Белы, чырвоны, чорны… У Варшаве прэзентавалі фотапраект «Колеры беларускага пратэсту»
2022.05.28 14:32

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў