ЗША ўвядуць новыя санкцыі 3 чэрвеня


Белы дом.
Фота: старонка амбасады ЗША ў Беларусі / Фэйсбук

Паводле заявы Белага дому, санкцыі закрануць дзевяць беларускіх прадпрыемстваў.

«3 чэрвеня 2021 г. Злучаныя Штаты зноў увядуць блакавальныя санкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якія раней атрымлівалі палёгку ў рамках серыі агульных ліцэнзій Міністэрства фінансаў. У выніку гэтай меры амерыканскім асобам будзе забаронена ўдзельнічаць у здзелках з гэтымі суб’ектамі, іх маёмасцю або іх інтарэсамі ва ўласнасці», – гаворыцца ў заяве.

Аднак абмежаванні закрануць не толькі прадпрыемствы. У заяве ідзе гаворка пра працу над асабістымі санкцыі:

«Злучаныя Штаты ў каардынацыі з ЕЗ і іншымі партнёрамі і саюзнікамі распрацоўваюць спіс мэтанакіраваных санкцый супраць ключавых членаў рэжыму Лукашэнкі, звязаных з пастаяннымі парушэннямі правоў чалавека і карупцыяй, фальсіфікацыяй выбараў 2020 года і падзеямі 23 мая».

Да таго ж Злучаныя штаты прыпыняюць дзеянне дамовы аб паветраных зносінах з Беларуссю і раіць сваім грамадзянам устрымацца ад наведвання нашай краіны.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў