Візавыя цэнтры Літвы аднаўляюць прыём дакументаў на шэнгенскія візы. Але з новай умовай


Візавыя цэнтры Літвы з 31 траўня зноў будуць прымаць дакументы на шэнгенскія візы.

Фота: Mudrats Alexandra / TASS / Forum

Дакументы прымаюць на атрыманне візаў C.

Аднак цяпер для падачы заявы на візу неабходна будзе мець пры сабе пасведчанне аб праходжанні вакцынацыі ад COVID-19 на адной з 24-х афіцыйных моў Еўразвязу. Напрыклад, на ангельскай.

Сярод дапушчальных вакцынаў толькі чатыры – COVID-19 Vaccine Janssen, Comirnaty, COVID-19 Vaccine Moderna, Vaxzervia.

У спісе няма вакцынаў «Спутник V» і «Sinopharm», якія робяць у Беларусі.

Hавiны
Польская амбасада працягне выдаваць візы. Літоўская – пакуль не вядома
2020.10.08 17:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў