Савмін вырашыў ліцэнзаваць украінскія тавары

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны пералік ўкраінскіх тавараў, якія трапілі пад індывідуальнае ліцэнзаванне па пастанове Савета Міністраў №292 ад 26 мая 2021 года.

Такім чынам беларускія ўлады вырашылі адказаць Украіне за тое, што яна нібыта сістэматычна парушае прынцыпы свабоднага гандлю.

У спіс патрапілі кандытарскія вырабы, сокі, піва, драўнянастружкавыя пліты, шпалеры, туалетная папера, будаўнічая цэгла, кафля, радыятары, сельскагаспадарчыя і пральныя машыны, мэбля і іншае.

Імпарт у Беларусь асобных відаў тавараў з Украіны ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях. Выдаваць такія ліцэнзіі ўпаўнаважана Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

Асноўная частка пастановы будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны