Youtube-канал і тэлеграм-канал «Жизнь-малина» прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі


YouTube-канал, тэлеграм-канал, чат і лагатып каналу «Жизнь-малина» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Яны ўнесеныя ў адпаведны спіс Мінінфарму.

Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 25 красавіка.

Момант з інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай. Скрыншот: жизнь-малина / Youtube

«Жизнь-малина» – праект журналіста Мікіты Мелказёрава, у рамках якога ён бярэ доўгія відэаінтэрв’ю ў вядомых беларусаў на актуальныя тэмы. Героямі апошніх інтэрвʼю сталі кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак, Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) і стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ.

Артыкулы
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення
2022.04.28 23:14

АД belsat.eu

Стужка навінаў