Вячорка: ЗША вылучыць дапамогу беларускаму супраціву


Першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў у эфіры Белсату, што падчас візіту палітычнай дзяячкі ў ЗША абмяркоўваўся ленд-ліз і пакет дапамогі Украіне, частку з якога маюць атрымаць беларускія ініцыятывы:

«Гаварылася і пра Кіберпартызан і пра беларускіх чыгуначных партызан. Мы спадзяемся, што і беларускія добраахвотнікі ва Украіне, і беларускія медыкі ва Украіне таксама змогуць атрымаць неабходны рыштунак, дапамогу, абсталяванне ў межах гэтага вялікага пакету дапамогі Украіне ад ЗША».

Франак Вячорка таксама адзначыў, што ёсць праекты дапамогі і грамадскай супольнасці ўнутры Беларусі, аднак «бракуе нейкіх механізмаў перадачы сродкаў, каб ім дапамагчы, каб гэтыя дапамога даходзіла да тых, каму яна сапраўды патрэбная».

Ён таксама падкрэсліў, што заходнія лідары не маюць ілюзіі на перамоваў з Лукашэнкам:

«Ніхто з Лукашэнкам размаўляць не будзе. Ён перайшоў усе чырвоныя лініі. Ён абсалютна не рукапаціскальны.

Няма наіўнасці, як гэта было ў 2011-12 годзе, у 2007-8-м. Ніхто не збіраецца і гандлявацца палітвязнямі.

Яму проста не вераць і не лічаць нейкім партнёрам. Што б ён там ні хацеў, якія б хацелкі не дасылаў праз Макея, пакуль не будзе рэальных крокаў, вызваленне ўсіх (палітвязняў), спынення ўсіх крымінальных справаў, нават размовы пра нейкі дыялог нават не будзе».

Аналітыка
Рэйкавая вайна ў Беларусі: дыверсіі, рэпрэсіі ды пагрозы забіваць партызанаў
2022.04.02 10:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў