Следчы камітэт завершыў расследаванне ў справе журналісткі Ірыны Слаўнікавай


Паводле Следчага камітэту, журналістка Ірына Слаўнікава ў 2020–2021 гадах «абʼяднала грамадзянаў, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах». Журналістцы пагражае да 7 гадоў зняволення.

Журналістка Ірына Слаўнікава.
Фота: Ирина Славникова / Facebook

Слаўнікава абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх (ч.1 арт. 342) і стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч. 1 арт. 361-1). Апошні артыкул прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Прэсавая служба Следчага камітэту цвердзіць, што пры расследаванні крымінальнай справы былі атрыманыя доказы, што менавіта Слаўнікава была кіраўніком «Белсату», які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем.

Ірына Слаўнікава і ейны муж Аляксандр Лойка былі затрыманыя 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Менску, калі яны вярталіся ў Беларусь з адпачынку. Падчас затрымання Слаўнікавай «Белсат» не быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтае рашэнне было прынятае 3 лістапада 2021 года.

Артыкулы
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення
2022.04.28 23:14

Родныя Слаўнікавай звяртаюць увагу, што на момант затрымання журналістка ўжо працяглы час не супрацоўнічала з «Белсатам», а была штатнай работніцаю польскага тэлеканалу TVP.

Ірына Слаўнікава прызнаная палітзняволенай, ёй можна пісаць лісты на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Менск.

belsat.eu

Стужка навінаў