Пры ўчорашнім абстрэле Кіева пацярпелі 10 чалавек


У выніку ракетнага абстрэлу Кіева ўвечары 28 красавіка паводле папярэдніх звестак выратаваныя 5 чалавек, пацярпелі 10 асобаў. Часткова разбураны жылы дом, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацыяў Украіны.

У выніку варожага абстрэлу адбыўся пажар у 25-павярховым жылым доме з частковым разбурэннем 1-га і 2-га паверхаў у раёне Лук’янаўскай.

Вынікі абстрэлу Кіева 28 красавіка 2022 года.
Фота: dsns_telegram/ Telegram
Вынікі абстрэлу Кіева 28 красавіка 2022 года.
Фота: dsns_telegram/ Telegram

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны зафіксавала прыкладна а 20-й гадзіне 28 красавіка некалькі магутных выбухаў у Кіеве. Ракетныя атакі адбыліся падчас афіцыйнага візіту ў краіну генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша, які правёў сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

Hавiны
Расея нанесла некалькі ракетных удараў па Кіеве падчас візіту генеральнага сакратара ААН
2022.04.28 22:22

АД belsat.eu

Стужка навінаў