Падчас абстрэлу Кіева загінула працаўніца радыё «Свабода» Вера Гірыч


У выніку ракетнага ўдару па Кіеве ўвечары 28 красавіка загінула журналістка радыё «Свабода» Вера Гірыч, паведаміў ейны калега Аляксандр Дэмчанка.

Журналістка Вера Гірыч, якая загінула ў Кіеве 28 красавіка 2022 года.
Фота: censor.net

Паводле яго, журналістка была ў жылым доме, у які трапіў снарад. Ратавальнікі знайшлі цела жанчыны пад абломкамі сёння раніцай.

«Гэта маленькая машынка Веры Гірыч – маёй калегі з радыё «Свабода». На ёй пару гадоў таму яна вазіла нас у Нэмішаева распавядаць, як шукаць інфармацыю на акупаваных тэрыторыях. Цяпер Веры больш няма. Дакладная расейская ракета трапіла ў ейны дом, Вера праляжала там усю ноч, а знайшлі яе толькі раніцаю.

Я асабіста не злы і не хачу плакаць, бо іначай гэта мусіла б паўтарацца штодня. Я проста не ведаю, як расказаць, якога цудоўнага чалавека больш няма», – напісаў у Facebook калега загінулай журналісткі Аляксандр Дэмчанка.

Увечары 28 красавіка па Кіеве прыйшлося прынамсі два ўдары ракетамі. Адна з іх трапіла ў 25-павярховы жылы дом у Шаўчэнкаўскім раёне. У выніку раненні атрымалі 10 чалавек. Сёння мэр Кіева Віталій Клічко паведаміў, што з-пад завалаў дасталі цела аднаго загінулага.

Hавiны
Пры ўчорашнім абстрэле Кіева пацярпелі 10 чалавек
2022.04.29 09:22

АД belsat.eu

Стужка навінаў