Насту Дашкевіч зрабілі падазраванай у крымінальнай справе


Жонку палітычнага вязня Змітра Дашкевіча выклікалі на допыт. Там Наста і даведалася, што цяпер падазраецца ў справе паводле крымінальнага артыкулу, напісала яна ў Facebook.

СК абвінавачвае Насту Дашкевіч паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Нагадваем, што ў Насты і Змітра – трое дзяцей, чакаюць чацвёртае.

Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 содняў паводле адміністратыўнага артыкулу, а затым перазатрымалі ўжо паводле крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Змітра перавялі ў СІЗА.

Артыкулы
Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага
2022.04.16 14:14

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў