Бі-Бі-Сі прааналізавала звесткі загінулых расейскіх вайскоўцаў: большасць з іх – выхадцы з дэпрэсіўных рэгіёнаў


Расейская служба Бі-Бі-Сі складае пайменны спіс афіцыйна загінулых расейскіх вайскоўцаў ва Украіне. У ім ужо 1899 чалавек.

Разбітая расейская тэхніка ва Украіне.
Фота: Генштаб ЗСУ

Бі-Бі-Сі прааналізавала звесткі загінулых расейскіх вайскоўцаў:

  • каля 20 % устаноўленых загінулых былі дэсантнікамі;
  • 19 % афіцыйных і ўстаноўленых загінулых – афіцэры ў званні ад малодшага лейтэнанта да генерала;
  • большая частка загінулых – выхадцы з дэпрэсіўных або напалову дэпрэсіўных рэгіёнаў Расеі;
  • найчасцей пра страты рапартуюць у Дагестане і Бураціі;
  • пра страты паведамілі ўва ўсіх рэгіёнах Расеі, акрамя двух (Ненецкая аўтаномная акруга і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга).

Журналісты і сваякі загінулых паведамляюць пра ціск з боку мясцовых адміністрацыяў, што патрабуюць не публікаваць інфармацыі пра загінулых.

Апошні раз афіцыйна Міністэрства абароны Расеі заявіла пра гібель 1351 вайскоўца больш за месяц таму. Некаторыя прозвішчы сталі вядомыя пры дапамозе валанцёраў, якія знайшлі свежыя магілы.

Збройныя сілы Украіны паведамляюць пра больш за 20 тысячаў загінулых расейскіх вайскоўцаў.

Аналітыка
Данбаская дуга: ці пагражае войску РФ лёс вермахту каля Курску?
2022.04.29 15:18

АД belsat.eu

Стужка навінаў