«Забіць Лукашэнку». Трыумф ці правал КДБ? Каментуе Анатоль Лябедзька


Што не так з фільмам «Забіць Лукашэнку». Ці ёсць у ім доказы сувязі гісторыі з ЗША? У інтэрв’ю Аліне Коўшык аналізуе Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтру «Еўрапейскі дыялог».

Палітык заявіў што фільм гэта

«Поўнае фіаска сцэнарыстаў. Самы моцны правал што не ўдалося гледача пераканаць у тым, што пераварот, які нібыта рыхтавалі змоўшчыкі, ён з’яўляецца часткаю міжнароднай змовы за якой стаяць магутныя Злучаныя штаты Амерыкі».

Паводле Анатоля Лябедзькі ў фільме няма ніводнага доказу ўдзелу ЗША, нават намёку.

«Нельга лічыць доказам амерыканскі пашпарт Ярася Зянковіча ці факт ягонай размовы з супрацоўнікам амбасады».

Гэта не доказы, лічыць Анатоль Лябедзька.

Больш пра змест інтэрв’ю:

  • На каго разлічаны фільм «Забіць Лукашэнку»?
  • Якія Лукашэнка будзе выклікаць эмоцыі пасля гэтага фільму?
  • Ці Лукашэнка асабіста прымаў гэты фільм?
  • Галоўны правал фільму
  • КДБ замовіў «пераварот» і даў Зянковічу развіць тэму
  • Ці чалавек з калоніі можа быць экспертам?
  • Ці нібыта «пагрозы» дзецям Лукашэнкі выклікаюць спачуванні?
  • У чым самая вялікая памылка Эйсмант
  • Ці фільм нешта зменіць?
  • Ці Лукашэнка вярнуў сабе псіхалагічную ўпэўненасць і камфорт?
  • Адзіная надзея беларусаў. Што можа змяніць сітуацыю?

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum; Valery Sharifulin / TASS / Forum.

Інтэрв’ю запісалі для праграмы “Прасвет” 29 красавіка 2021 г.

Стужка навінаў