Сілавікі збілі 19-гадовага студэнта, каб запісаць прызнанне на відэа для тэлеграм-канала Азаронка


19-гадоваму студэнту хімфака БДУ Арцёму Баярскаму выстаўлена абвінавачванне паводле ч.1 арт. 361-1 («стварэнне экстрэмісцкага фармавання») Крымінальнага кодэксу. Каб атрымаць відэа для тэлеграм-канала прапагандыста Рыгора Азаронка, дзе студэнт прызнаецца ў адміністраванні пабліку, Арцёма збілі. Пра гэта паведамляе spring96.org.

У першы раз Арцёма затрымалі 16 лістапада 2020 года пасля Маршу сталых людзей. Але затрымлівалі яго не ў месцы правядзення Маршу, а калі ён ужо вяртаўся ў інтэрнат: на выхадзе з метро яго чакаў бус з людзьмі ў чорным. Маладога чалавека зацягнулі ў машыну і збівалі.

24 сакавіка, у дні шматлікіх прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, за Арцёмам прыйшлі зноў: гэтым разам у 06:30 раніцы ў інтэрнат. Хлопцаў у пакоі паклалі на падлогу, але забралі толькі Арцёма. Нібыта, на 11-м паверсе заўважылі сцяг.

25 сакавіка ў телеграм-канале прапагандыста Рыгора Азаронка з’явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, Арцёма білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. Гэта падчас допыту 19 красавіка Арцём паведаміў адвакату.

Арцём павінен быў выйсці на свабоду 18 красавіка. Але 16 красавіка бацькам патэлефанавала следчая і сказала, што Арцём затрыманы як падазраваны паводле ч.1 арт. 361-1 КК. Яго перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, а 26 красавіка выставілі абвінавачванне па гэтым жа артыкуле.

Hавiны
«Шкада беднага хлопчыка». Кацярына Андрэева адказала Рыгору Азаронку
2021.01.19 11:28

Арцём Баярскі родам з Гародні. Ён скончыў школу з залатым медалём, удзельнічаў у алімпіядах. Паступіў на хімічны факультэт БДУ. Другое захапленне Арцёма – музыка. Да 11 класа ён займаўся ў музычнай школе па класе фартэпіяна.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў