На Мядзельшчыне хлопчык вынес з пажару брата, а сам моцна абгарэў

Пажар у вёсцы Сідаровічы. Фота: mchs.gov.by

Пажар адбыўся ў вёсцы Сідаровічы ўвечары 28 красавіка. Калі хата загарэлася, удома былі толькі двое дзяцей, паведамляе МНС.

Старэйшы, 12-гадовы хлопчык паспеў вынесці з пажару свайго 2-гадовага брата да прыбыцця ратавальнікаў. Адзін з відавочцаў падбег да дому і забраў у падлетка малое. Пасля гэтага старэйшы брат страціў прытомнасць. На ягоным твары і руках былі апёкі, парэзы, а вокны ў доме былі разбітыя.

Брыгада хуткай дапамогі даставіла падлетка з апёкамі рознай ступені ў вельмі цяжкім стане ў шпіталь.

Пажар загасілі ратавальнікі. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены.

 

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны