«Як толькі паступіць загад». Карпянкоў намякнуў, што сілавікі гатовыя перайсці да забойстваў апазіцыянераў


Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў у інтэрв’ю прапагандысту Рыгору Азаронка заявіў, што прадстаўнікі апазіцыі «перайшла чырвоную рысу» і зараз з імі будуць змагацца па правілах «контртэрарыстычных аперацый». Таксама Карпянкоў пагражае сем’ям апазіцыянераў.

Экс-кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў заявіў, што «апазіцыя за апошні час радыкалізавалася»: «Усё больш і больш яны падобныя на шалёных сабак, якія ў сваіх планах радыкальных, у сваіх крывавых задумах рыхтуюць узброены пераварот, рыхтуюць забойствы, выкраданні».

«Я скажу так: ўсім гэтым яны паставілі сябе па-за законам, яны перайшлі чырвоную рысу. Нікому мы не помсцім, мы нікому не пагражаем, не зводзім рахункі, але ў той жа час мы іх папярэджваем: рыса пяройдзена, і яны знаходзяцца цяпер у адным шэрагу па сваіх задумах і сваіх дзеяннях з міжнароднымі тэрарыстамі.

Для барацьбы з міжнароднымі тэрарыстамі прызначаныя ў нас спецпадраздзяленні, байцы антытэрору, і мы гатовыя выканаць задачу па спыненні вось гэтай вось групоўкі, груповак, іх паслядоўнікаў, якія засталіся на волі. Яны не разумеюць, што перайшоўшы рысу і знаходзячыся ў адным шэрагу з міжнароднымі тэрарыстамі, што з імі нехта будзе змагацца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам альбо Крымінальна-працэсуальным.

Мікалай Карпянкоў падчас разгону мірнай акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

У такіх выпадках, калі абвешчаная тэрарыстычная вайна, у дзеянні ўступаюць контртэрарыстычныя аперацыі. І барацьба ідзе з імі па законах контртэрарыстычных аперацыяў і па законах прафесіяналаў.

А гэта значыць, што барацьба з імі будзе ажыццяўляцца, як ажыццяўляецца барацьба ізраільскімі падраздзяленнямі ў дачыненні да іх тэрарыстаў, барацьба будзе ажыццяўляцца з імі так, як ажыццяўлялася барацьба самай гуманнай дзяржавай у адносінах да Усаму Бін Ладэну і яго паслядоўнікам.

І мы гатовыя дзейнічаць. Як толькі паступіць загад – дзе б яны не знаходзіліся, без тэрміну даўніны – мы іх знойдзем і мы іх зачысцім. Мы зробім свет больш свабодным, а Рэспубліку Беларусь – больш абароненай.

Мы нагадваем нашай нахабнай крыважэрнай апазіцыі пра тое, што мы іх ведаем усіх. Ведаем, дзе яны знаходзяцца, з кім яны маюць зносіны, якая ў іх нерухомасць, дзе знаходзяцца іх сямʼі. Яны вельмі любяць нам нагадваць пра нашыя семʼі і будаваць усе свае пагрозы ў адносінах да нас праз нашых жонак і дзяцей. Я ні на што не намякаю, але калі паступіць загад або хто-небудзь з іх што-небудзь зробіць у адносінах да кіраўніка дзяржавы, да чальцоў яго сямʼі, да працаўнікоў праваахоўных органаў, да жонак і дзяцей нашых супрацоўнікаў, нашая рэакцыя будзе імгненнай і ўдар будзе зруйнавальны. І ён будзе сіметрычны абсалютна ва ўсіх планах і задумах, якія мела апазіцыя. Мы іх знойдзем і зачысцім».

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў