Камітэт замежных справаў парламенту Чэхіі асудзіў рэпрэсіі палякаў беларускім урадам


Парламент Чэхіі.
Фота: unn.com.ua

Камітэт замежных справаў чэшскага парламенту прыняў рэзалюцыю, у якой асуджае рэпрэсіўныя дзеянні беларускага рэжыму ў дачыненні польскай меншасці ў Беларусі ды яе прадстаўнікоў.

Таксама ў дакуменце заяўляецца, што дзеянні беларускага рэжыму лічацца рэпрэсіўнымі захадамі, каб наўмысна выклікаць міжнацыянальную варожасць, адцягнуць увагу беларускага грамадства ад цяперашняга канфлікту паміж уладамі ды апазіцыяй. Гэтыя дзеянні несумяшчальныя з прынцыпамі еўрапейскай цывілізацыі.

Пастанова адхіляе сфабрыкаваныя і маніпуляцыйныя абвінавачанні прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі ў экстрэмісцкіх тэндэнцыях.

Камітэт замежных справаў парламенту Чэхіі заклікае Міністэрства замежных справаў і ўрад Чэхіі забяспечыць максімальнае дыпламатычнае ды матэрыяльнае падтрыманне польскай этнічнай групы ў Беларусі і выказаць падтрыманне польскаму ўраду ў яго намаганнях вызваліць сябраў Саюзу палякаў, зняволеных у Беларусі.

Таксама камітэт заклікае ўрад тлумачыць гэтую пазіцыю на сустрэчах з прадстаўнікамі Беларусі, Польшчы і ЕЗ.

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў