У Кіеве лічаць, што верагоднасць уступлення беларускіх войскаў ва Украіну невысокая

Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч выказаў меркаванне, што верагоднасць далучэння Беларусі на баку расейскай агрэсіі супраць Украіны з’яўляецца невысокай. Прычым, гэта цяпер зразумелі і ў Расеі, піша DW.com.

Дарадца кіраўніка Офісу Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Скрыншот: Офіс Презідента

З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну мінула больш за месяц. У Кіеве лічаць, што расейскія планы праваліліся. Таксама цяпер істотна знізілася верагоднасць уступлення войскаў Беларусі ў вайну супраць Украіны?

«Вельмі невысокая, і сыход расейскіх войскаў з поўначы Украіны дэманструе, што яны зразумелі, што ўгаварыць Аляксандра Лукашэнку не атрымаецца. Я разумею яго. У іх ёсць дадзеныя ўласнага сацапытання, якое паказвае, што большасць беларускіх вайскоўцаў катэгарычна негатыўна ставяцца да такой перспектывы. Ніводны дыктатар свету не адправіць войска ў такім стане – проста таму, што яны супраць яго самога павернуць зброю або ўстануць на наш бок.

Замест магутнай беларускай аперацыі ў раёне Кіева будзе пераход беларускага войска на наш бок і будзе магутная аперацыя ў напрамку Менску. Яны гэта разумеюць і баяцца. Заява Мінабароны РФ аб тым, што яны быццам бы не хацелі браць буйныя ўкраінскія гарады, а будуць «адбіваць Данбас», паказвае, што яны дакладна для сябе высветлілі, што беларусы ваяваць не пойдуць», – заявіў дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны ў сваю чаргу пацвердзіў інфармацыю пра вывядзенне некаторых падраздзяленняў расейскіх войскаў з Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны, але ў ЗСУ адзначылі, што пагроза нанясення акупантамі ракетных удараў па вайсковай ды цывільнай інфраструктуры захоўваецца.

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 29 сакавіка

ОК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны