У Беларусі зноў паднялі кошт паліва


«Белнафтахім» паведаміў, што 29 сакавіка ў Беларусі павышаюць кошт паліва на АЗС, паводле агенцтва «Telegraf». Прадстаўнікі канцэрну запэўнілі, што «рэзкага» падаражэння бліжэйшым часам не адбудзецца.

Запраўка паліва.
Фота: ria.ru

Падаражэнне склала ўжо традыцыйныя 2 капейкі. Цяпер кошт паліва наступны:

  • АІ-92 – 2,10 руб.,

    АІ-95 – 2,20 руб.,

    АІ-98 – 2,42 руб.,

    ДТ – 2,20 руб.

Нагадаем, што першы раз у 2022 г. паліва падаражэла на 2 капейкі 2 сакавіка. Такі рост адбываўся 9, 15 і 22 сакавіка. Такім чынам, цэны на паліва з пачатку года падняліся на 10 капеек.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў