Віктар Бабарыка з вязніцы зноў заклікаў стварыць партыю «Разам»


Віктар Бабарыка распавёў пра незалежнасць і паабяцаў вывучыць беларускую мову.
Фота: ІА / Белсат

Каманда экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыка апублікавала ягоны зварот са следчага ізалятару.

Палітык заклікаў не спыняцца на паўдарозе і стварыць партыю «Разам».

«Я ніколі не быў ні ў якой партыі і не думаў, што такая форма аб’яднання людзей мае права на існаванне ў XXI стагоддзі. Але беларусы паказваюць, што я не меў рацыю. Нам патрэбная партыя. Але партыя не як самамэта, а як найбольш эфектыўны інструмент дасягнення нашай перамогі», – заявіў ён.

Паводле яго, партыя павінна:

  • паказаць большасць людзей, якія стаміліся жыць у атмасферы хлусні, нянавісці і страху;
  • аб’яднаць дзеянні разрозненых самастойных ініцыятываў;
  • забяспечыць працу групаў і абʼяднанняў ды аднавіць дзейнасць унутры краіны.

«Мы абавязаныя зрабіць партыю «Разам». Мусім дапамагчы адно аднаму паверыць у сябе, у суседа, у сваю краіну. Нельга пакідаць ракавую пухліну страху і бездапаможнасці нашым дзецям і ўнукам», – адзначыў Віктар Бабарыка.

Аб’ектыў
«Разам» але паасобку: пытанні стварэння новай партыі
2020.09.01 23:03

Пра стварэнне сваёй партыі «Разам» палітык заявіў у загадзя запісаным відэазвароце, які быў апублікаваны 1 верасня 2020 года. З чэрвеня Віктар Бабарыка застаецца за кратамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў