У лесе знайшлі цела афіцэра Гомельскага гарнізону


У лесе каля адной з вайсковых частак Гомельскага гарнізону знайшлі цела афіцэра. Следчыя высвятляюць акалічнасці трагедыі, паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны.

Следчы камітэт распачаў правяранне па факце смерці афіцэра, які праходзіў службу ў адной з вайсковых частак Гомельскага гарнізону. Начальніка службы супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальнай працы знайшлі ў лясным масіве нежывога.

Следчы камітэт супольна з адмысловай камісіяй Міністэрства абароны высвятляе акалічнасці смерці.

Hавiны
Ад штрафаў і содняў да 8 гадоў турмы. Як улады караюць за справу Рамана Бандарэнкі
2021.03.02 16:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў