Telegram-канал блогера Антона Матолькі з'явіўся ў спісе экстрэмісцкіх рэсурсаў


Telegram-канал блогера Антона Матолькі з’явіўся ў афіцыйным спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сёння ж гэты спіс папоўнілі і два віцебскія рэсурсы.

Telegram-канал блогера Антона Матолькі 23 сакавіка суд Партызанскага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкім. Але ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі Telegram-канал зʼявіўся толькі сёння.

Акрамя таго, паводле матэрыялаў віцебскага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС, у спіс забароненых сёння трапілі Telegram-каналы «Витебск 97 %» і «Чат невероятного Витебска». Такое рашэнне прыняў 25 сакавіка суд Чыгуначнага раёну Віцебску.

За публікацыю (рэпост) інфармацыі з гэтых супольнасцяў прадугледжаная адміністратыўная адказнасць, паведамляе прэсавая служба МУС.

Hавiны
Прадпрыемствам дазволяць звальняць працаўнікоў за заклікі да палітычных забастовак
2021.03.29 09:20

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў