Содні выносяць выпадковым мінакам


Выпадковых мінакоў, затрыманых на вуліцах 27 сакавіка, у большасці адпраўляюць на содні. Артыстку аркестру Опернага тэатру затрымалі з піцай у руках, кур’ера з ежай з «МакДОналдс» – за колер фірмовай вопраткі, а братоў, у якіх хворая маці не выходзіць з хаты, адправілі на 30 содняў за фатаграфаванне аўтазакаў. Прысуды ўражваюць сваім абсурдам і бесчалавечнасцю. «Вясна» сочыць за судовым канвеерам.

***

Суддзя Партызанскага раёну Аляксандр Кочык 29 сакавіка адмовіўся разглядаць відэазапіс з доказам невінаватасці Анастасіі Сяргіені, бо гэта … прыводзіць да зацягвання працэсу.

Па словах Анастасіі, яна ішла з сябрам у піцэрыю, але супрацоўнікі міліцыі вырашылі сябра затрымаць. Дзяўчына захацела яго суправадзіць, тады за кампанію затрымалі і яе. Відаць, так можна.

Суддзя Кочык прысудзіў Анастасіі 15 сутак арышту.

Hавiны
У Навагрудку затрымалі людзей, якія прыйшлі на экскурсію ў краяведчы музей
2021.03.27 20:01

***

29-гадовую артыстку аркестра Опернага тэатру Анастасію Пятрову затрымалі з ежай і кавай прама на выхадзе з «Додо-піцы».

Са словаў Анастасіі, у 14:10 у яе скончыўся спектакль і яны з сяброўкай вырашылі з’есці піццу на свежым паветры. Але ўжо каля 15:30 артыстку затрымалі на выхадзе з піцэрыі.

У пратаколе па арт. 24.23 КаАП напісана, што дзяўчына «прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве і крычала «Жыве Беларусь».

Суддзя Кастрычніцкага раёну Рудэнка прызнаў дзяўчыну вінаватай і пакараў 15-сутачным арыштам.

***

«Пікетаваў з дапамогай БЧБ-налепак на слухаўках і заплечніку». Паўла Целеша затрымалі ў метро і асудзілі на 20 сутак. Двое мужчын у цывільным падбеглі да яго на станцыі метро «Усход» каля турнікетаў. Яму скруцілі рукі, павалілі на падлогу, зламалі слухаўкі і перадалі супрацоўнікам АМАПу. Прычына – БЧБ-налепкі на слухаўках і заплечніку.

Hавiны
Прадпрыемствам дазволяць звальняць працаўнікоў за заклікі да палітычных забастовак
2021.03.29 09:20

У пратаколах па арт. 24.23 і арт. 24.3 КаАП пазначылі, што «Целеш на прыпынку «Усход» пікетаваў з дапамогай БЧБ-налепак, а таксама адмовіўся прайсці ў службовы аўтамабіль, упіраўся і спрабаваў уцячы». Суддзя Аляксандр Сяргей арыштаваў Паўла на 20 сутак.

***

Менчука асудзілі на 20 сутак арышту за тры БЧБ-ружы.

47-гадовы Дзмітрый Пятроўскі 27 сакавіка вырашыў ускласці кветкі да помніка Я. Коласа ў сувязі са 103-й гадавінай БНР. Каля Камароўкі мужчына купіў маленькі букецік руж: адна цёмна-чырвоная і дзве жоўтыя.

Ён падышоў да помніка і хацеў ускласці кветкі, але ў гэты момант Пятроўскага атачылі і папрасілі прайсці для «ўстанаўлення асобы».

У Першамайскім РУУСе на яго склалі пратаколы па арт. 24.23 і арт. 24.3 КаАП. Суддзя Аляксандр Сяргей 29 сакавіка прызнаў вінаватым мужчыну па двух пратаколах і асудзіў на 20 сутак арышту.

Hавiны
За чырвона-чорны шалік – здзекі і прысуд 15 содняў
2021.03.28 21:25

***

Двух братоў арыштавалі на 30 сутак за «удзел у арганізаваным руху групы грамадзян у колькасці двух чалавек».

Браты Сяргей і Іван Брусавы 27 сакавіка вярталіся дадому па праспекце Незалежнасці. Міма праязджала ваенная тэхніка, якую яны вырашылі сфатаграфаваць. Фатаграфаванне заўважылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі іх.

Першамайскім РУУСе на братоў склалі адразу па два пратаколы: па арт. 24.23 і 24.3 КаАП. Па пратаколах, браты «прынялі ўдзел у масавым мерапрыемстве, арганізаваным руху групы грамадзян у колькасці двух чалавек, а пры затрыманні адмаўляліся прайсці ў службовы аўтамабіль і ўпіраліся».

Браты папрасілі суддзю Максіма Трусевіча не караць іх суткамі, бо дома ў іх маці, якая нядаўна перанесла інсульт. Трусевіч арыштаваў кожнага на месяц.

***

Сярод затрыманых 27 сакавіка на Плошчы Бангалор – курʼер Menu.by. Прычына – фірмовая чырвоная камізэлька. Хлопец ішоў з замовай з «МакДОналдс». Затрымалі яго проста з ежай. Па пратаколе ён нібыта ўдзельнічаў у мітынгу. А вось ежа з пратакола вобшука знікла. У судзе абвешчаны перапынак да 30 сакавіка.

Hавiны
Журналістам дзяржаўных СМІ змогуць даваць ахову і змяняць выгляд
2021.03.28 11:36

29 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне заявіў: «Мы ніколі не дапусцім таго, каб наш народ баяўся выйсці на вуліцы. Гэтага дапусціць мы не можам і не маем права. І гэта характэрна перш за ўсё для горада-героя Менска».

AB, belsat.eu

Стужка навінаў