Праз аварыю з хлорам з менскага спарткомплексу эвакуявалі 82 чалавекі

Спарткомплекс у Менску. Фота: mchs.gov.by

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі паведамляе пра здарэнне ў памяшканнях фізкультурна-аздараўленчага комплексу на праспекце Ракасоўскага, 44 у Менску.

Паводле МНС, увечары 28 сакавіка наведнікі паведамілі аб рэзкім задушлівага паху. Выявілася, што ў памяшканні водападрыхтоўкі, размешчанай у склепе, ішлі працы па абслугоўванні дазуючай станцыі. Падчас іх каагулянт для асвятлення вады памылкова залілі ў ёмістасць з хлорам, у выніку адбылася хімічная рэакцыя з вылучэннем пароў хлору.

З будынку эвакуявалі 82 чалавекі. Адзін работнік комплексу быў шпіталізаваны з дыягназам: атручэнне парамі хлору.

У памяшканні водападрыхтоўкі гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў хлору была перавышана ў 35 разоў.

МГ belsat.eu

Hавiны