Праваабаронцы прызналі яшчэ 20 асобаў палітвязнямі


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 20 асобаў. Такім чынам у Беларусі цяпер 322 палітвязні, паведамляе цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы Беларусі лічаць пераслед Максіма Ялканава, Радзіона Медушэўскага, Віктара Таўгеня, Ігара Лаптановіча, Мікіту Дранца, Паўла Шпетнага, Данілы Чуля, Аляксандра Казлянкі, Андрэя Марача, Аляксея Галаўко, Івана Соўпеля, Андрэя Хвескаўца, Аляксандра Шандыбы, Сяргея Шаламіцкага, Аляксандра Шаламіцкага, Льва Цяліпкі, Якава Шафарэнкі, Данілы Бандарука, Паўла Мазько, Іллі Піражкова, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак») палітычна матываваным у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і прызналі затрыманых палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

На 29 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 322 чалавекі

Hавiны
Содні выносяць выпадковым мінакам
2021.03.29 20:08

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў