Прадпрыемствам дазволяць звальняць працаўнікоў за заклікі да палітычных забастовак


Ля МТЗ натоўп сустракае работнікаў завода крыкамі «Малайцы!», «Дзякуй!», «Забастоўка». Менск, Беларусь. 18 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

У бліжэйшы час у Беларусі плануюць прыняць змены ў заканадаўства, якія прадугледжваюць скасаванне кантракту з працаўнікамі за заклікі да забастовак, якія не звязаныя з працоўнымі спрэчкамі.

«Мы прадугледзелі і прапануем дадатковыя падставы да скасавання кантракту па ініцыятыве наймальніка з людзьмі, якія такой дэструктыўнай дзейнасцю займаюцца», – заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» намеснік дзяржсакратара Савету бяспекі краіны Аляксандр Рахманаў.

Паводле яго, «у выпадку з падзеямі другога паўгоддзя 2020 года ні аб якім працоўнай спрэчцы гаворкі не ішло».

«Прымаліся меры для таго, каб расхістаць калектывы, каб прыпыніць ці ўвогуле спыніць працу прадпрыемства. І як мы бачым у далейшым – падзяліць рынкі, у тым ліку замежныя, на якіх прадукцыя нашых прадпрыемстваў карыстаецца попытам », – заявіў Рахманаў.

Hавiны
Генпракуратура прыдумала новыя магчымасці для пакарання нязгодных
2021.03.18 15:03

Нагадаем, што Генеральная пракуратура прэзентавала прапановы для ўзмацнення адказнасці за экстрэмісцкую дзейнасць. Для гэта была падрыхтаваная новая рэдакцыя Закону аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Дакументам дае паўнамоцтвы органам унутраных справаў і дзяржаўнай бяспекі прызнаваць групы грамадзянаў экстрэмісцкімі фармаваннямі і забараняць іх дзейнасць. Пракурор, органы дзяржбяспекі і ўнутраных справаў змогуць «пры выяўленні прыкметаў экстрэмісцкіх дзеянняў» выносіць прадпісанні заснавальнікам і кіраўнікам арганізацыяў, індывідуальным прадпрымальнікам пры адсутнасці падставаў для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў