Каля амбасады Беларусі ў Маскве затрымалі беларускіх пратэстоўцаў


Паліцыя адціснула людзей ад амбасады Беларусі ў Маскве, Расея. 13 жніўня 2020 года.
Фота: Георгій Малец / Vot tak TV / Белсат

У Маскве каля амбасады Беларусі паліцыя затрымала дзевяць чалавек. Пра гэта паведамляе ОВД-Инфо.

Увечары 28 сакавіка каля беларускай амбасады, дзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года праходзяць акцыі пратэсту, сабраліся людзі. Але сілавікі завялі іх у аўтазак і даставілі ў АУС Басманнага раёну. Сярод затрыманых быў адзін няпоўнагадовы.

Праз некаторы час з паліцэйскага пастарунку ўсіх адпусцілі. Людзей вызвалілі без пратаколаў пасля «прафілактычнай гутаркі».

У Санкт-Пецярбурзе 24 сакавіка паліцыя затрымала пяцярых беларусаў за відэазварот у падтрыманне суайчыннікаў. Усіх іх 25 і 26 сакавіка суды пакаралі арыштамі. Аднаго з затрыманых адпусцілі адразу пасля суда, але паліцыянты зноў яго затрымалі. Таксама дваіх удзельнікаў запісу відэазвароту затрымалі 28 сакавіка на выхадзе з спецпрыёмніку.

Hавiны
У Санкт-Пецярбурзе і Маскве затрымалі беларускіх пратэстоўцаў
2021.03.18 11:42

МГ belsat.eu

Стужка навінаў