Генпракуратура абвінаваціла Ціханоўскую ў рыхтаванні тэракту


Генеральная пракуратура Беларусі завяла справу ў дачыненні Святланы Ціханоўскай. Экс-кандыдатку на прэзідэнцтва абвінавачваюць у рыхтаванні акту тэрарызму, паведамляе БелТА.

Генпракуратура завяла крымінальную справу паводле арт. 289 КК («Рыхтаванне тэракту») у дачыненні Святланы Ціханоўскай ды ініцыятывы «ByPol».

«Названыя асобы некалькі дзён таму спрабавалі зрабіць выбухі і падпалы на тэрыторыі сталіцы і іншых гарадоў. Затрыманы з доказамі злачынства грамадзянін Маляйчук ужо даў паказанні пра арганізатараў і ўдзельніках тэракту», – заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Генпракурор таксама ўдакладніў, што «ў планы арганізатараў ўваходзіла абвінаваціць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады ў здзяйсненні дзеянняў, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей».

«Проста над жартамі пра Ніка і Майка больш ніхто не смяецца, таму Генпракуратура прапануе новы мем», – так пракаментавалі крымінальную справу за нібыта рыхтаванне Святланай Ціханоўскай тэрактаў у яе прэсавай службе.

Аб’ектыў
«Не выключана, што якраз мэтай улады і было запусціць дэзынфармацыю пра магчымыя выбухі»
2021.03.24 22:10

МУС таксама паведаміла, што сілавікі затрымалі былога вайскоўца-кантрактніка, які «зліваў» у «BYPOL» аператыўнікаў.

Затрыманы 24-гадовы жыхар Магілёўшчыны, які меў намер удзельнічаць у масавых беспарадках і здзяйсняць злачынствы супраць дзяржавы. Малады чалавек аказаў супраціў, пры сабе ў яго быў нож.

«Да восені мінулага года затрыманы служыў па кантракце ў Віцебску і неаднаразова выязджаў за мяжу на вучэнні ў складзе сіл спецыяльных аперацый. Аднак за дэструктыўныя погляды і ўдзел у вулічных пратэстах яго звольнілі», – паведамляе МУС.

Пазней малады чалавек нібыта скантактаваўся праз телеграм-канал з ініцыятывай «BYPOL», адсылаў інфармацыю і атрымліваў заданні ад былых сілавікоў.

МУС таксама піша, што затрыманы імкнуўся аказаць ціск на міліцыянтаў, каб тыя спынілі спыняць пратэсты, і «нават цяпер гатовы на радыкальныя захады, у тым ліку і прымяненне зброі».

Hавiны
BYPOL: Улады рыхтуюць тэракт 25 сакавіка, каб увесці надзвычайнае становішча
2021.03.24 08:35

Ініцыятыва «ByPol» 24 сакавіка папярэдзіла грамадства, што ўлады рыхтуюць тэракты. Гэта дазволіць абвінаваціць грамадства і ўвесці надзвычайны рэжым. Паводле крыніцаў «ByPol», 25 сакавіка для дыскрэдытацыі пратэставага руху і яго поўнай ліквідацыі сілы Камітэту дзяржаўнай бяспекі рыхтавалі тэрарыстычны акт у адным з будынкаў органаў унутраных справаў.

26 сакавіка ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных справаў з’явілася паведамленне пра тое, што сілавікі перадухілі тэракты, а нібыта сляды планаваных нападаў вядуць да ініцыятывы «ByPol».

Hавiны
МУС заявіў, што перадухіліў два тэракты ад «ByPol». «ByPol»: гэта ўлады рыхтавалі тэракты
2021.03.26 18:02

Былыя сілавікі таксама адрэагавалі на гэта.

«Мы сарвалі планы ўладаў у ажыццяўленні тэракту. У адказ у яго рыхтаванні звінавацілі нас. Галоўнае, што мы захавалі жыцці людзей».

Hавiны
Макар заявіў, што ўжо затрыманыя трое чалавек, якіх КДБ хоча абвінаваціць у правакацыях
2021.03.24 11:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў