Віктару Бабарыку ў калоніі перашкаджаюць чытаць


Пра абмежаванні ў чытанні Віктар Бабарыка напісаў у сваім лісце дачцэ. Урывак аповеду былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» пра ўмовы ў калоніі прыводзіцца ў тэлеграм-канале «Виктор Бабарико».

«Поспехаў у чытанні ў мяне не вельмі шмат. З апошняга: мяне нават стоячы спрабуюць абмежаваць у чытанні, – распавядае Бабарыка. – Раней можна было хоць пад дахам стаяць, а цяпер патрабуюць выходзіць на вуліцу і, калі не ідзе дождж ці снег, не пачытаеш нават у палажэнні «ламовага каня». Так што яшчэ мінус хвілін па 15 з магчымасці чытання. Але ж дождж і снег не штодня ідуць. Таму чытаю. Паспяваю пакуль толькі газеты і часопісы. Кнігі не вельмі заходзяць».

Былы прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцтва распавёў, што прачытаў у калоніі «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча, і што ён цешыцца, што «у Беларусі сталі з’яўляцца такія аўтары і трэндавыя творы».

Віктар Бабарыка.
Фота: Партыя «Разам»

Яшчэ Бабарыка ўзгадвае «Архіпелаг ГУЛАГ» Салжаніцына.

«Цяжкаватая для чытання кніг, хоць Максім Знак і мае рацыю ў яе ацэнцы дастасавальна да нашых умоваў, – піша палітвязень. – Прыбраўшы жорсткі фізічны гвалт і дадаўшы больш вытанчаныя спосабы барацьбы з разумовым і інтэлектуальным развіццём, атрымлівае дзейсную сістэму».

Віктар Бабарыка – банкір, былы кіраўнік «Белгазпрамбанку», грамадскі дзеяч, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі. Быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 году. Асуджаны да 14 гадоў калоніі паводле арт.235 КК РБ – «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» і арт.430 КК РБ – «Атрыманне хабару».

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў