У Беларусі ўвялі зніжкі на гародніну і яблыкі для сацыяльна ўразлівага насельніцтва


Зніжкі сацыяльна ўразлівым групам насельніцтва буйныя гандлёвыя сеткі ў Беларусі прадстаўляюць з 17 студзеня. Цяпер у лік тавараў, якія прадаюць танней, чыноўнікі ўключылі гародніну і яблыкі, а таксама прапісалі, што зніжку могуць атрымаць людзі з інваліднасцю, паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на МАРГ.

МАРГ і Асацыяцыя рознічных сетак падпісалі дадатковае пагадненне па зніжках на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва.

Аб’ектыў
Як рэгулююцца цэны ў Беларусі
2022.01.26 22:55

Адмысловую зніжку ў 10% буйныя гандлёвыя сеткі Беларусі ўвялі з 17 студзеня. Атрымаць яе могуць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і, малазабяспечаныя людзі. Зніжка распаўсюджваецца на абмежаваную колькасць тавараў, таксама існуе максімальная сума, на якую можна набыць тавары са зніжкай.

Аб’ектыў
10 % – зніжка і 10 % – інфляцыя
2022.01.17 22:29

Цяпер у пералік сацыяльна значных тавараў уключылі гародніну і яблыкі. Да катэгорыяў насельніцтва, якія могуць прэтэндаваць на зніжку, дадалі людзей з інваліднасцю.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў