Святлану Ціханоўскую намінавалі на Нобэлеўскую прэмію міру 2022


Нарвежскія парламентарыі намінавалі Святлану Ціханоўскую на Нобэлеўскую прэмію міру 2022 года, паведаміў у сваім «Тўітэры» дарадца беларускай лідаркі Франак Вячорка.

«Гэта прызнанне для ўсіх беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду», – зазначыў Вячорка пад навіной.

Святлана Ціханоўская была таксама намінаваная на Нобэлеўскую прэмію міру ў 2021 годзе, аднак атрымалі яе галоўны рэдактар расейскай «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў і філіпінская журналістка Марыя Рэса.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў