Расея перакінула ў Беларусь комплексы супрацьпаветранай абароны «Панцыр-С»


З Усходняй ваеннай акругі Расеі ў нашую краіну прыбылі комплексы СПА «Панцыр-С» у рамках праверкі сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы, піша Reform.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Расеі.

Комплексы СПА «Панцыр-С».
Фота: скрыншот з відэа/Reform.by

«Пасля завяршэння разгрузкі, асабісты склад здзейсніць марш на штатнай тэхніцы ў зададзеныя раёны, дзе выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынерным абсталяванні пазіцыяў, правядзе тэхнічнае абслугоўванне тэхнікі і заступіць на вучэбнае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ў складзе Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расеі», – паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства абароны Расеі.

Hавiны
Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы
2022.01.20 10:40

Праверка сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы праходзіць у два этапы. Да 9 лютага будзе выкананая дыслакацыя і стварэнне ў кароткія тэрміны групоўкі расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Падчас другога этапу з 10 па 20 лютага будзе праведзена сумеснае вучэнне «Саюзная рашучасць – 2022».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў