Пагроза вайны: рычагі ўздзеяння Захаду на Расею. Падсумаванне суботы ў «Студыі» «Белсат»


У суботу «Белсат» падводзіць вынікі дня ў жывым эфіры ў перадачы «Студыя». Вашай увазе галоўныя навіны дня.

У перадачы «Студыя» на канале «Белсат» сёння галоўныя тэмы:

  • Чаму «рэферэндум» незаконны. Тлумачым разам з экспертамі.
  • Байдэн абяцае неўзабаве даслаць вайскоўцаў у натаўскія краіны Усходняй Еўропы, а Расея, паводле інфармацыі Ройтэрз, падвозіць запасы крыві да мяжы з Украінай.
  • Супраць расейскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі, эскалацыі ў дачыненні Украіны, а таксама ўцягвання беларусаў ва ўзброеныя канфлікты Расеі. Пратэст беларусаў Вільні.
  • Спіс сацыяльна значных тавараў пашырылі, адмянілі эмбарга на пастаўкі солі і яшчэ некаторых тавараў з ЕЗ і ЗША.
  • У Кіеве прэзентуюць настольную гульню «Веру – НеВеру». Што ты ведаеш пра дыскрымінацыю ў Беларусі? Што з гэтага праўда, а чаго не існуе?
Hавiны
Reuters: Расея пачала пастаўляць на мяжу з Украінай запасы крыві і матэрыялы, неабходныя для лекавання параненых
2022.01.29 14:59

Госці:

  • Уладзімір Астапенка, адказны ў Народным антыкрызісным упраўленні за шматвектарную дыпламатыю. Паразмаўляем пра дыпламатычную мову, рыторыку канфлікту Расея-Захад. Пра рычагі дыпламатычнага (і не толькі) уздзеяння Захаду на Расею. Прычына выезду заходніх дыпламатаў і іхных сем’яў з Кіева – гэта пратакол, ці рэальная пагроза вайны? Які мае быць узровень небяспекі, каб дыпламаты пакідалі амбасады?
  • Аляксандр Шлык, спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах. Пазіцыя па незаконным рэферэндуме«, які план прапаноўвае офіс Ціханоўскай? Каму патрэбны гэтак званы рэферэндум, калі Лукашэнка толькі ўчора ізноў заявіў, што яго ўсё задавальняе ў дзеючай Канстытуцыі.
  • Алесь Таболіч, лідар гурта «ЗНІЧ», – аднаго з нямногіх музычных гуртоў, які поўным складам пераехаў за мяжу. 5 лютага гурт грае канцэрт пад Варшавай. Распавядзем пра тое, як адаптуюцца музыкі да жыцця за мяжой, ці ўплывае эміграцыя на творчасць, і як?
Артыкулы
«Пытаюць, хто ты, адкуль, кім быў…» Як жывецца беларускаму музыку-эмігранту. Расказвае Алесь Таболіч
2021.12.23 10:35

belsat.eu

Стужка навінаў