Журналістка TUT.by хацела трапіць на з'езд дэлегатаў УНС, а апынулася на Акрэсціна


У Менску затрымалі карэспандэнтку TUT.by Надзею Калініну. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал парталу.

Журналістка спрабавала трапіць на зʼезд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Менску, які пачаўся а 16:00 у ДК «Камволь», і перастала выходзіць на сувязь. Пасля стала вядома, што яна ў Ленінскім РУУС.

У Ленінскім РУУС TUT.by паведамілі, што Калініну затрымалі і «больш нічога не скажуць».

 

Пасля стала вядома, што на журналістку склалі пратакол, але па якім артыкуле, невядома. Цяпер яе адправілі на Акрэсціна.

Паводле інфармацыі БАЖ, летась у Беларусі зафіксавалі 480 затрыманняў і 97 адміністратыўных арыштаў журналістаў.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў