У рэдакцыях Hrodna.life і Newgrodno.by – амапаўцы, сайты назвалі экстрэмісцкімі


У памяшканнях, дзе размяшчаюцца рэдакцыі папулярных гарадзенскіх парталаў Hrodna.life і Newgrodno.by, – ператрус з удзелам амапаўцаў. Сілавікі забіраюць тэхніку. Міліцыянты паведамляюць, што сайты прызнаныя экстрэмісцкімі.

УУС Гарадзеншчыны паведамляе, што сайты Hrodna.life і Newgrodno.by прызнаныя экстрэмісцкімі, у сувязі з гэтым сілавікі ладзяць у рэдакцыях ператрус і забіраюць тэхніку.

«Міліцыя Гарадзеншчыны ніколі не стане мірыцца з экстрэмізмам! І сённяшнія падзеі гэта пацвярджаюць. Працаўнікамі Ленінскага РАУС Горадні падчас маніторынгу інтэрнэту выявілі факты захоўвання рэсурсамі Hrodna.life і Newgrodno.by прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкаю. Ідзецца пра захоўванне матэрыялаў аднаго тэлеграм-каналу, які ў кастрычніку і лістападзе 2020 года суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкім.

Распачалі адміністратыўны працэс. Працаўнікі Ленінскага РАУС пры падтрыманні байцоў АМАПу аглядаюць рэдакцыйныя памяшканні Hrodna.life і Newgrodno.by, канфіскавалі аргтэхніку абедзвюх рэдакцыяў для яе далейшага накіравання на экспертызы», – паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Hавiны
КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў
2020.11.19 17:09
  • 20 кастрычніка 2020 года суд Менску прызнаў тэлеграм-канал «NEXTA-Live» і яго лагатып экстрэмісцкімі матэрыяламі.
  • 16 лістапада 2020 года МЗС Беларусі ўручыў ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Менску з патрабаваннем выдаць стваральнікаў тэлеграм-каналаў «NEXTA» і «NEXTA-Live».

СК, belsat.eu

Стужка навінаў